Паралімпійцаў Беларусі і Расіі адхілілі ад Гульняў у Пекіне
![Паралімпійцаў Беларусі і Расіі адхілілі ад Гульняў у Пекіне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/paralimp-0303.jpg.webp?itok=dyMWQ_z8)
Міжнародны паралімпійскі камітэт адхіліў спартоўцаў Беларусі і Расіі ад удзелу ў Гульнях-2022.
Такое рашэнне было прынятае на спецыяльна скліканым пасяджэнні праўлення Міжнароднага паралімпійскага камітэта.
Раней меркавалася, што зборныя Беларусі і Расіі выступяць пад нейтральным сцягам.
Самі Гульні стартуюць 4 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.