Парламент Ірана прагаласаваў, каб удзельнікаў пратэстаў пакараць смерцю

У Іране ўжо загінулі шматлікія ўдзельнікі пратэстаў / Reuters
У Іране ўжо загінулі шматлікія ўдзельнікі пратэстаў / Reuters

Парламент Ірана прагаласаваў за тое, каб удзельнікаў пратэстаў пакараць смерцю. "За" было 227 галасоў з 290. Цяпер пад вартай знаходзіцца больш за 14 тысяч чалавек. Усім ім пагражае смяротнае пакаранне.

Пратэсты ў Іране ідуць з верасня. Сілавікі жорстка іх падаўляюць, у тым ліку з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Дакладная колькасць загінулых невядомая. Адначасова з'яўляюцца паведамленні пра забітых сілавікоў, у тым ліку кіраўнікоў падраздзяленняў.

Тым часам судовыя ўлады Ірана заявілі, што будуць жорстка разбірацца з любым, хто ладзіць "беспарадкі" або здзяйсняе "злачынствы" падчас пратэстаў, паведамляе Reuters.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі