Партугалія, Бельгія, Нідэрланды, Францыя — за зняццё санкцый з беларускага калію

ЕС абмяркоўвае, што рабіць з санкцыямі супраць афіцыйнага Мінска / slovoidilo.ua
ЕС абмяркоўвае, што рабіць з санкцыямі супраць афіцыйнага Мінска / slovoidilo.ua

За зняццё санкцый з паставак беларускіх калійных угнаенняў выступаюць адразу некалькі краін Еўрасаюза — Партугалія, Бельгія, Нідэрланды і Францыя. Яны спасылаюцца на небяспеку голаду ў краінах Паўднёвага паўшар'я. Пра гэта расказаў брусельскі карэспандэнт Радыё "Свабода" Рыкард Ёзвяк.

Ключавую ролю, па яго словах, адыгрывае Партугалія, якая адстойвае інтарэсы сваёй былой калоніі Бразіліі. Ёзвяк кажа, што ў пытанні з беларускім каліем Еўропа прыслухоўваецца да меркавання бедных, аднак палітычна ўплывовых краін Паўднёвага паўшар'я.

Таксама Ёзвяк паведаміў, што ЕС менавіта па прогсьбе Украіны ўжывае да Беларусі больш мяккія санкцыі, чым да Расіі. Прычым просьбы ідуць "на даволі высокім узроўні". Па словах журналіста, Украіна асцерагаецца, што ў іншым разе "рэжым Лукашэнкі і Беларусь у цэлым будуць больш актыўна ўдзельнічаць у гэтай вайне".

"Брусель у гэтым сэнсе прыслухоўваецца да Кіева", — дадае журналіст.

Раней Ёзвяк паведамляў, што ўзгадненне норвага пакета санкцый супраць афмцыйнага Мінска тармозіцца праз прапанаваныя саступкі наконт беларускіх угнаенняў. Літва, па яго словах, прынцыпова выступае за захаванне санкцый супраць беларускіх калійных угнаенняў — іначай улады краіны могуць сутыкнуцца з унутрыпалітычнымі наступствамі.

На думку журналіста, у санкцыйным пакеце давядзецца пайсці на нейкі кампраміс. Ён думае, што могуць быць нейкія паслабленні, але з агаворкамі.

Раней прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка казаў, што ў ЕС абмяркоўваюць магчымасць зняць санкцыі з двух "кашалькоў Лукашэнкі" — гендырэктара "Беларуськалію" Івана Галаватага і расійскага бізнесоўца Міхаіла Гуцарыева, таксама звязанага з калійнай галіной Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі