"Партызаны" правялі атаку на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал РБ

Хакеры "Фідэля" дзейнічаюць з 2022 года / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Хакеры "Фідэля" дзейнічаюць з 2022 года / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

24 лютага "партызаны" правялі атаку на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (pravo.by). У выніку ён часова перастаў працаваць, праводзіліся "тэхнічныя працы". Цяпер партал даступны ў Беларусі, але на яго немагчыма зайсці з-за мяжы. Адказнасць за гэтую акцыю ўзяла на сябе "інфармацыйная група Аб'яднанага Штаба Супраціўлення".

"Беларусь пераўтворана ў дзяржаву без законаў,каментуе акцыю кіраўнік інфармацыйнай групы "Фідэль". — ... Мы хочам нагадаць гэтай бандзе, што іх чакае адказнасць за здзейсненыя злачынствы... Мы супраць любога ўдзелу Беларусі ў вайне!".

Прадстаўнік падполля заявіў, што гэта не апошняя атака на беларускія дзяржаўныя сайты.

"Аб'яднаны штаб Супраціўлення г. Мінска" ўпершыню заявіў пра сябе 16 жніўня 2022-га. На ўзламаным сайце "Беларуськалія" быў змешчаны яго зварот. Праз два тыдні, каб "павіншаваць" Аляксандра Лукашэнку з днём народзінаў, хакеры ўзламалі сайт Мінаблвыканкама. У верасні на ўзламаным сайце БЕЛАЗ "Фідэль" паведаміў пра падрыхтоўку "пашырэння барацьбы з рэжымам".

"Партызаны" правялі атаку на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал РБ
t.me/eestie/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі