Паштовая служба ЗША часова не будзе дастаўляць пасылкі ў Беларусь
Афіцыйная прычына — абмежаванні, звязаныя з пандэміяй каранавіруса / pixabay
Пошта ЗША сёння, 22 ліпеня, спыніла дастаўляць пасылкі ў Беларусь. Усе пасылкі, якія прама цяпер знаходзяцца ў шляху, будуць вернутыя адпраўніку. Афіцыйная прычына такога рашэння — пандэмія каранавіруса.
"Паштовая служба часова прыпыніць прыём міжнароднай пошты праз праблемы з абслугоўваннем, звязаных з пандэміяй COVID-19", — гаворыцца ў паведамленні службы.
Партал Eseller365 заўважае, што гэта тлумачэнне гучыць крыху дзіўна з улікам таго, што опцыя самай хуткай перасылкі Global Express Guarantee для беларусаў стала недаступная яшчэ ў сакавіку. То-бок неўзабаве пасля пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне.
Кліентаў просяць устрымацца ад адпраўкі паштовых адпраўленняў у Беларусь "да далейшага паведамлення".
Вось якія сэрвісы з гэтага дня будуць недаступныя беларусам: Priority Mail Express International, Priority Mail International, FirstClass Mail International, First-Class Package International Service, International Surface Air Lift и M-Bag і пакеты паслуг International Priority Airmail.
Гэтыя абмежаванні не закрануць дыпламатычнай пошты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.