Пашынян: Арменія папрасіла ваеннай дапамогі ў АДКБ

Пашынян: Арменія папрасіла ваеннай дапамогі ў АДКБ

Арменія звярнулся ў АДКБ па ваенную дапамогу. Пра гэта прэм'ер-міністр краіны Нікол Пашынян паведаміў падчас выступу ў парламенце, перадае "Арменпрэс".

Пашынян паведаміў, што ў баях з Азербайджаанам загінулі 105 армянскіх вайскоўцаў.

Арменія звярнулася ў АДКБ па ваенную дапамогу ў адпаведнасці з 4-м артыкулам дамовы — для аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці краіны і вываду азербайджанскіх вайскоўцаў.

У гэтым артыкуле пазначана, што агрэсія супраць адной з краін-удзельніц расцэньваецца як агрэсія на ўсе краіны АДКБ.

Таксама, па словах Пашыняна, Арменія папрасіла ваенную дапамогу ў Расіі.

Увечары 13 верасня прайшло пазачарговае пасяджэнне Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Па яго выніках у зону канфлікту адправілі місію на чале з генсакратаром арганізацыі Станіславам Засем. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі