Паслоў Беларусі і Расіі не запрасілі на памятныя мерапрыемствы ў Японіі

Летась цырымонія ў Парку памяці таксама прайшла без паслоў Расіі і Беларусі / АР
Летась цырымонія ў Парку памяці таксама прайшла без паслоў Расіі і Беларусі / АР

Улады японскага горада Нагасакі вырашылі зноў не запрашаць паслоў Расіі і Беларусі на памятную цырымонію ў Парку міру на дзень атамнай бамбардзіроўкі ў Нагасакі. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі мэр горада Шыра Судзукі, піша yomiuri.co.jp.

"З улікам канфлікту ва Украіне, змяняць гэта планаў няма", — сказаў мэр, калі яму нагадалі, што летась расійскі і беларускі паслы не былі запрошаныя. Прычынай была вайна, якую развязала Расія і падтрымала Беларусь.

Цырымонія памяці ахвяр атамнай бамбардзіроўкі Нагасакі праходзіць кожны год у гадавіну трагедыі 9 жніўня. У гэтым годзе мяркуецца, што на цырымоніі будзе прысутнічаць 2400 гасцей, сярод якіх замежныя паслы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый і гараджане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі