Пасля “Даніэлы” 16 населеных пунктаў усё яшчэ застаюцца без святла

Пасля “Даніэлы” 16 населеных пунктаў усё яшчэ застаюцца без святла

16 населеных пунктаў у Беларусі ўсё яшчэ застаюцца без электраэнергіі пасля цыклону “Даніэла”. Такія дадзеныя па стане на 6.00 15 студзеня публікуе МНС. Гэта вёскі і пасёлкі ў Старадарожскім і Любанскім раёнах Мінскай вобласці.

У гэтых населеных пунктах агулам пражывае 3 184 чалавекі, без электрычнасці застаюцца 6 сельскагаспадарчых будынкаў і 79 трансфарматарных падстанцыяў. Аварыйныя брыгады ліквідуюць непаладкі. Для арганізацыі аўтаномнага энергазабеспячэння былі задзейнічаныя 17 электрагенератараў МНС і 45 электрагенератараў іншых арганізацый.

Цыклон “Даніэла” прайшоў па Беларусі 12 студзеня і прынёс моцныя ападкі ў выглядзе дажджу і снегу з моцным ветрам. Ад разгулу стыхіі болей за 1,3 тысячы населеных пунктаў былі абясточаныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі