Пасля “сустрэчы Пуціна” ў лякарню трапіў яшчэ адзін дэманстрант
Яшчэ адзін моладзевы актывіст, Зміцер Кавалгін, трапіў у лякарню пасля апазіцыйнай акцыі, якая прайшла ў сераду на Кастрычніцкай плошчы.
Падчас разгону акцыі ён саскочыў з парапета на прыступкі падземнага пераходу каля Палацу прафсаюзаў. Па словах моладзевага актывіста, вышыня была каля 3 метраў, ён падвярнуў нагу. Знаёмыя выклікалі яму "хуткую дапамогу".
Як паведаміў Зміцер, у 6-й гарадской лякарні яму зрабілі здымак нагі. У актывіста пашкоджаныя звязкі каленнага суставу, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.