Пасля ўчорашняга падзення рубель адыграў у долара больш за 8 капеек

Долары ЗША / pixabay.com

Долары ЗША / pixabay.com

Беларускі рубель па выніках таргоў на валютна-фондавай біржы адыграў у долара больш за 8 капеек. Курс па выніках таргоў склаўся на ўзроўні 3,1833 рубля за долар. Патаннеў і кітайскі юань — на 12,24 капейкі. За 10 юаняў давалі 4,3691 беларускага рубля.

Выраслі еўра (да 3,5 рубля) і расійскі рубель. За 100 расійскіх рублёў давалі 3,289 беларускага рубля.  У Маскве, нагадаем, пачалі рэагаваць на абясцэньванне расійскай валюты. Учора расійскі рубель абрынуўся ў дачыненні да долара і да еўра: за долар давалі 101 рублёў, за еўра — 110 рублёў.

Сёння раніцай адбылося пасяджэнне Цэнтрабанка Расіі, на якім было прынятае рашэнне падняць стаўку адразу на 3,5 п.п., да 12%. Гэта было зроблена, каб забяспечыць мэту, заяўленую на 2024 год: інфляцыя — 4%. Але ў найбліжэйшыя месяцы, паводле прагнозу ЦБ, гадавая інфляцыя ў Расіі працягне павышацца.

После вчерашнего падения рубль отыграл у доллара более 8 копеек
Итоги торгов на Белорусской валютно-фондовой бирже 15 августа / myfin.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі