Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка зноў атрымаў паўнамоцтвы віцэ-прэм'ера
![Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка зноў атрымаў паўнамоцтвы віцэ-прэм'ера](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/549f3b6ad420b4c4b6f0c0b736f74aa7.jpg.webp?itok=hERJ_u2L)
Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка зноў стаў віцэ-прэм'ерам. Такія паўнамоцтвы ён атрымаў у адпаведнасці з указам Аляксандра Лукашэнкі (№ 202 ад 30 траўня). Сямашка будзе адказваць за пытанні дзейнасці нашай краіны ў рамках саюзнай дзяржавы. Яму давядзецца прадстаўляць Беларусь у кантактах са службовымі асобамі і дзяржорганамі Расіі, з органамі саюзнай дзяржавы. Уладзімір Сямашка зможа ўносіць прапановы ўраду і іншым органам улады па пытаннях інвестыцыйнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з РФ. У яго будуць таксама каардынацыйныя функцыі, інфармуе БЕЛТА.
Сямашку 69 гадоў. Ён быў віцэ-прэм'ерам у 2003-2018 гадах. У жніўні летась Уладзімір Сямашка застаўся без працы, але ў лістападзе быў прызначаны паслом у Расійскай Федэрацыі. Такім чынам Сямашка не быў віцэ-прэм'ерам крыху больш за дзевяць месяцаў. Цяпер жа ён нясе персанальную адказнасць за прасоўванне нацыянальных інтарэсаў нашай краіны ў дачыненнях з Расіяй і ў саюзнай дзяржаве.