Патэнцыйных кандыдатаў стала на аднаго менш
Пенсіянер Пятро Барысаў здымаецца з выбарчай гонкі. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Пра колькасць сабраных за сваё вылучэнне подпісаў Барысаў гаварыць адмовіўся. Аднак ён паведаміў, што надалей працягне ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, дапамагаючы вылучэнцу ад хрысціянскіх дэмакратаў Віталю Рымашэўскаму.