Паўабаронца БАТЭ і зборнай Беларусі Станіслаў Драгун атрымаў сур'ёзную траўму
Паўабаронца БАТЭ і футбольнай зборнай Беларусі Станіслаў Драгун атрымаў траўму крыжападобных звязкаў. Пра гэта напісаў у Instagram былы форвард беларускай зборнай Сяргей Карніленка: "Драгун, трымайся! Крыжы — гэта складана, але ты моцны і абавязкова справішся!".
33-гадовы Драгун — адзін з самых каштоўных футбалістаў барысаўчан. Яго адсутнасць у матчах еўракубка, чэмпіянату будзе заўважная. Па некаторых звестках, БАТЭ ўжо шукае замену.
Пасля прэс-служба БАТЭ паведаміла, што Станіславу Драгуну зрабілі аперацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.