Павел Лёгкі прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання шэрагу СМІ

Павел Лёгкі прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання шэрагу СМІ

Павел Лёгкі, намеснік міністра інфармацыі, прызначаны ўпаўнаважаным прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання шэрагу СМІ Беларусі. Адпаведную пастанову (№ 228 ад 27 сакавіка) прыняў урад, у пятніцу яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. З дакумента вынікае, што Лёгкі прызначаны прадстаўніком у кіраўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Мір”, на агульны сход акцыянераў гэтага таварыства. Таксама ён будзе прадстаўляць дзяржаву ў кіраўніцтве Другога нацыянальнага тэлеканала, Сталічнага тэлебачання і беларуска-амерыканскага сумеснага прадпрыемства “Бі Эй Інтэрнэшнл”.

Павел Лёгкі ў 2003-2012 гадах быў кіраўніком прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, пасля некалькі гадоў — дарадцам-пасланнікам беларускага пасольства ў Расіі. Намеснікам міністра інфармацыі Лёгкага прызначылі ў студзені 2018 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі