Пенсіянерку затрымалі на магіле Васіля Быкава за кветкі з БЧБ-стужкай
Магіла Васіля Быкава
У Мінску пенсіянерку затрымалі наўпрост на магіле Васіля Быкава. 61-гадовая Ірына Карнеева прыйшла на Усходнія могілкі 9 траўня і прынесла з сабой тры чырвоных цюльпана, перавязаных бел-чырвона-белай стужкай. Яе затрымалі праз 5 хвілін, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна нібыта ўстанавіла на надмагіллі бел-чырвона-белы сцяг. У Першамайскім РУУС на яе склалі пратакол за пікетаванне (ч.3 арт. 24.33 КаАП).
Разгляд справы праходзіла ў судзе Першамайскага раёна 14 траўня. Суддзя пастанавіў вярнуць справу на дапрацоўку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.