Пентагон знайшоў дадатковыя 6,2 мільярда долараў на дапамогу Украіне

Амерыканскія ракетныя комплексы Patriot / dpa
Амерыканскія ракетныя комплексы Patriot / dpa

Міністэрства абароны ЗША ненаўмысна завысіла кошт ваеннай дапамогі Украіне на 6,2 мільярда долараў, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У траўні ў ЗША казалі, што кошт дапамогі быў завышаны на тры мільярды, але новая праверка паказала, што сума ўдвая большая. Гаворка ідзе пра бухгалтарскую памылку пры ацэнцы кошту зброі і боепрыпасаў, узятых са складоў, а не пра рэальныя выдаткі ці фізічны аб'ём дапамогі.

Як адзначаюць амерыканскія СМІ, гэтая памылка дазволіць Пентагону павялічыць дапамогу Украіне без запыту дадатковага дазволу ў Кангрэса.

Паведамляецца, што кошт узбраенняў, перададзеных Кіеву ў 2022 фінансавым годзе, быў пераацэнены на 2,6 мільярда долараў, а ў 2023-м — на 3,6 мільярда. Агулам пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі ЗША перадалі Украіне ваенную дапамогу на суму больш як 40 мільярдаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі