Перад ад'ездам у калонію Казулін даў эсклюзіўнае інтэрв'ю Еўрарадыё

Аляксандр Казулін цяпер едзе ў калонію "Віцьба-3". З Мінску ён выехаў каля 17 гадзінаў. На месцы мусіць быць а 20-й — на гэтым настойвае адміністрацыя калоніі, якая дала яму адпачынак на тры дні. Для таго каб у дарозе не здарылася неспадзяванак (спазненне азначае крымінальную адказнасць), у дарогу выправіліся два аўтамабілі.

Напярэдадні ад'езду Аляксандр Казулін даў эсклюзіўнае інтэрв'ю Еўрарадыё. У ім ён гаворыць пра тое, што прымусіла яго змяніць пазіцыю за гэтыя тры дні — ад абяцання працягу галадоўкі і падачы ў суд на Аляксандра Лукашэнку да рашэння больш не галадаць і не парушаць дысцыпліну ў калоніі, даравання Лукашэнку. Казулін згадвае былых сяброў, якія вярнуліся да яго ў цяжкую хвіліну.

Інтэрв'ю, а таксама фотарэпартаж неўзабаве з'явяцца на нашым сайце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі