Перад канцэртам у Мінску Барыс Грабеншчыкоў можа выступіць і на вуліцы

Перад канцэртам у Мінску Барыс Грабеншчыкоў можа выступіць і на вуліцы

30 ліпеня ў клубе Prime Hall адбудзецца вялікі сольны канцэрт Барыса Грабеншчыкова і гурта "Акварыум", які музыкі прымяркуюць да 45-годдзя калектыву.

“Гэтым разам мы прыязджаем да вас з акустычнай праграмай, — распавядае пра мінскі канцэрт Барыс Грабеншчыкоў. — Нягучна, без барабанаў, быццам граем дома ў знаёмых. А калі так граеш, то немагчыма планаваць загадзя, песні прыходзяць у галаву падчас канцэрта”.

Музыка не выключае, што перад клубным выступам адыграе некалькі песень у адным з мінскіх пераходаў. “Вулічныя канцэрты здараюцца самі па сабе — калі ёсць магчымасць і настрой. Таму абяцаць не стану, але жаданне пайграць на вуліцы ёсць заўсёды”.

Пачатак канцэрта ў 19:00, квіткі каштуюць ад 80 руб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі