Перад прыездам Лукашэнкі ў Віцебску касілі… пясок (фота)
Перад прыездам Аляксандра Лукашэнкі ў Віцебску касілі… пясок. Здымак змясціў на сваёй старонцы ў Facebook футбольны агент Валерый Ісаеў. На ім можна пабачыць, як група мужчын з касілкамі “акультурваюць” вялікую пляцоўку, якую можа пабачыць падчас праезду кіраўнік дзяржавы. Верагодна, раней яе засейвалі травой.