Пераходны кабінет адкрыў кантактную лінію ў сувязі з паводкай у Польшчы
Паводка ва Уроцлаве
У Польшчы ў сувязі з паводкай, ад якой церпяць рэгіёны краіны, прэм'ер-міністр Дональд Туск абвясціў аб увядзенні рэжыму стыхійнага бедства.
Аб'яднаны пераходны кабінет (АПК) паведаміў, што ствараецца кантактная лінія, куды пры неабходнасці могуць звярнуцца беларусы ў сувязі з паводкай. "Супрацоўнік прадстаўніцтва выйдзе з вамі на сувязь і паспрабуе аказаць пасільную дапамогу, у тым ліку ў кантакце з мясцовымі ўладамі", — кажуць у АПК.
16 верасня запланаваная сустрэча намесніка кіраўніка АПК і кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі ў МЗС Польшчы. Падчас сустрэчы палітык плануе абмеркаваць магчымасць падтрымкі грамадзян Беларусі з боку польскіх уладаў падчас цяперашняй надзвычайнай сітуацыі.
"Паважаныя беларусы, мы звяртаемся да ўсіх з просьбай быць салідарнымі і аказваць дапамогу адзін аднаму, бо абсалютная большасць беларусаў у Польшчы не можа разлічваць на падтрымку з боку пасольства і консульстваў рэжыму", — заклікаў Латушка.
Чат для зваротаў кантактнай лініі АПК @nau_by_bot.
@euroradio.lite Вялікая вада ў Польшчы. @euroradio зафіксавала, што адбывалася гэтай ноччу ў горадзе Ныса, які сыходзіць пад ваду. #nysa #навіны #навіныпольшча #новостипольша ♬ original sound - Еўрарадыё.Лайт
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.