Пераходны Кабінет: прэмія Бяляцкага — знак таго, што свет памятае пра Беларусь
Алесь Бяляцкі / З архіву Еўрарадыё
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі віншуе палітвязня Алеся Бяляцкага, яго калегаў па праваабарончай арганізацыі "Вясна" і ўсіх беларусаў з атрыманнем Нобелеўскай прэміі міру.
"Гэтая прэмія — знак таго, што свет памятае пра Беларусь і шануе барацьбу нашага народа са сваю свабоду і правы, — гаворыцца ў віншаванні. — Гэтую прэмію Алесь заслужыў усім сваім жыццём волата-праваабаронцы, які аддаў сваю свабоду дзеля свабоды іншых... Беларусы па праве могуць ганарыцца Алесем Бяляцкім. Ён прыклад для нас і для ўсяго свету, бо для яго правы чалавека — гэта не проста словы, а справа яго жыцця і каштоўнасць, на якой павінна трымацца дзяржава".
У Аб'яднаным Пераходным Кабінеце адзначаюць, што "прэмія належыць і ўсім "вясноўцам", якія ўжо шмат гадоў абараняюць правы беларусаў — для іх шлях да свабоды пачаўся значна раней за 2020 год, і яны застаюцца з намі ў гэты складаны час".
7 кастрычніка стала вядома, што беларускі праваабаронца і палітвязень стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Ён знаходзіцца за кратамі з ліпеня 2021 года. Нядаўна яму споўнілася 60 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.