Пераможцу Купалаўскага слэму дастаўся прыз ад "Советской Белоруссии" (фота)

У нядзелю у Купалаўскім музеі адбыўся фінал Першага Купалаўскага слэму, у якім бралі ўдзел ажно дваццаць выступоўцаў. Бясспрэчным лідэрам ад самага пачатку стаў Віктар Жыбуль. Не меншай эмацыйнасцю адзначылася і Вера Бурлак



Адзнакі акрамя журы ставілі таксама госці імпрэзы.



Сярж Мядзедзеў чытаў свае вершы, размясціўшыся на падлозе



Журы ацэньвала ўдзельнікаў даволі крытычна



Усім удзельнікам слэму раздалі “купалаўскія” медалі”



Тры першыя месцы журы размеркавала наступным чынам:

1 месца – Віктар Жыбуль
2 месца – Валярына Кустава
3 месца – Аксана Спрынчан

Узнагароджвала Віктара Жыбуля Людміла Рублеўская, паэтка і журналістка.



Рублеўская адзначыла, што галоўны прыз, DVD-плэер, праспансіравала газета "Советская Белоруссия".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі