Перастаў адкрывацца сайт гомельскіх "Моцных навін"
У рэдакцыі асцярожна гавораць пра "тэхнічныя праблемы" / pixabay.com, фота носіць ілюстрацыйны характар
Стаў недаступны гомельскі партал "Моцныя навіны" (gomel.today). У рэдакцыі асцярожна гавораць пра "тэхнічныя праблемы".
"Пакуль мы не разумеем, у чым прычына, і прыкладаем усе намаганні, каб аднавіць працу сайта", — адзначаюць у "Моцных навінах".
Нагадаем, у мінулую пятніцу ў рэдакцыю і дадому да супрацоўнікаў партала прыйшлі сілавікі. Ператрусы прайшлі ў тым ліку ў галоўнага рэдактара Ганны Якштас, стваральніка "Моцных навін" Пятра Кузняцова, некалькіх журналістаў .
У тыя дні сілавікі прыходзілі з ператрусамі ў рэдакцыі многіх незалежных медыя. Шэраг журналістаў затрымалі, у тым ліку супрацоўнікаў "Нашай Нівы". Прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычок пазней патлумачыў, што гэтыя затрыманні праводзіліся ў рамках шырокамаштабнай аперацыі "па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.