Ператрусы працягваюцца
Яшчэ ёсць тры паведамленні па вобшуках у рэгіёнах, распавяла Танкачова.
Як распавяла "Еўрарадыё" праваабаронца Алена Танкачова ў дадзены момант ідуць вобшукі на кватэрах Дар'і Корсак, гэта жонка Аляксандра Атрошчанкава, і ў кватэры яго бацькоў. Таксама ператрус ідзе на кватэры маці Наталлі Радзінай, на кватэры ў праваабаронцы Алега Волчака, Уладзіміра Халіп, Дзмітрыя Бандарэнка, Вечаслава Сіўчыка, праваабаронцы Таццяны Равяка, якая здзяйсняла працу па назіранні за выбарамі.
Танкачова: "Ідзе такая хваля, да якой мы павінны быць гатовы. Калі ты пяць дзён жывеш у стане нагнятаючай істэрыі, істэрыі, якая не мае пад сабой ніякіх разумных асноў, не мае ніякіх прагназуемых разумных мэт, у пяты дзень, калі ты бачыш вобшукі па сваім знаёмым, па сябрам, па калегам, напэўна гэта ўжо такая прышчэпка ад таталітарызму, ад якой мы становімся больш моцнымі".
Нагадаем, учора пад ноч супрацоўнікі праваахоўных органаў спрабавалі трапіць у кватэру да Танкачовай. Яна не адамкнула ім дзвярэй.