Персанальныя звесткі ўдзельніка перапісу мусяць абараняцца 75 гадоў

Падчас перапісу насельніцтва канфідэнцыйнасць інфармацыі павінна забяспечвацца на ўсіх этапах перапісу — ад апытання рэспандэнтаў да заключнай апрацоўкі звестак. Персанальныя звесткі падлягаюць абароне на працягу 75 гадоў з дня іх падачы рэспандэнтамі. Такія нормы закладзеныя ў палажэнне аб парадку абароны персанальных звестак перапісу насельніцтва. Дакумент быў зацверджаны ўрадам 11 верасня, паведамляе БЕЛТА.

Палажэнне накіраванае на забеспячэнне канфідэнцыйнасці, прадухіленне незаконнага доступу да персанальных звестак, знішчэння, капіявання, распаўсюду (разгалошвання) і іншых неправамерных дзеянняў у дачыненні да персанальных звестак.

Абавязак забяспечваць прыватнасць ускладаецца на часовы перапісны персанал. Таксама адказнасць нясуць грамадзяне, прыцягнутыя для апрацоўкі і абагульнення персанальных звестак і фармавання выніковых звестак перапісу насельніцтва. Што да ўпаўнаважаных работнікаў органаў дзяржаўнай статыстыкі і работнікаў арганізацый, якія ажыццяўляюць перапіс асобных катэгорый насельніцтва, то гэты пункт фігуруе ў іх службовых інструкцыях.

Выніковыя звесткі перапісу з асноўнымі паказчыкамі дэмаграфічнага і сацыяльна-эканамічнага становішча насельніцтва Беларусі будуць размешчаныя на афіцыйным сайце Белстата.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі