Першага намесніка дырэктара Дзяржстандарту злавілі на хабары ў 200 рублёў
Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта пачало крымінальную справу за карупцыю на першага намесніка дырэктара і начальніка аддзела Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Як высветліла следства, у чэрвені 2018 года 45-гадовы кіраўнік прыватнага прадпрыемства перадаў перадаў гэтым чыноўнікам хабар — па 200 рублёў кожнаму. За гэтыя грошы яны мусілі зацвердзіць заведама фальшывы дакумент па "нормах выдаткавання паліўна-энергетычных рэсурсаў на 2017 год".
Бізнесоўца падазраюць у дачы хабару, чыноўнікаў Дзяржстандарту — у атрыманні хабару. Яны ўзятыя пад варту.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.