Першы прысуд за мінскі "марш недармаедаў" — 13 сутак

Першы прысуд за мінскі "марш недармаедаў" — 13 сутак

У судзе Першамайскага раёна сталіцы вынесены першы прысуд за ўдзел ва ўчорашнім "маршы недармаедаў": Яўген Дзяткоўскі асуджаны на 13 сутак. Пра гэта паведамляе ў сацсетках праваабаронца Уладзь Лабковіч

Дзяткоўскага прызналі вінаватым у дробным хулiганстве і непарадкаванні прадстaўнiкам улады. 

Такі ж тэрмін прысудзілі Лізавеце Пракопчык, затрыманай каля метро. Паводле міліцыянтаў-сведкаў, дзяўчына лаялася матам і не рэагавала на заўвагі, перадае сайт "Вясна"

Сяргея Мацкойця асудзілі на 15 сутак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі