Памерлага бацьку палітуцекача спрабавалі паставіць на ўлік "дармаедаў"

Руслан Кулевіч

Руслан Кулевіч / Hrodna.life

Нядаўна беларускія ўлады тэлефанавалі ў Гродне дадому журналісту-палітуцекачу Руслану Кулевічу і пыталіся, ці кантактуе яго бацька з сынам. Пры гэтым бацькі Руслана няма ў жывых ужо 26 гадоў — з 1998 года. Пра гэта сам журналіст, які пакінуў Беларусь у верасні 2020-га, расказаў у інтэрв'ю Hrodna.life.

А ў 2021 годзе, згадвае Кулевіч, адбылася гісторыя, якую журналіст называе "містычнай".

Пасля ад'езду Кулевіча ў офіс Hrodna.life прыйшоў ліст на імя ягонага бацькі. Ад памерлага мужчыны патрабавалі, каб ён прыйшоў у цэнтр занятасці і падаў у камісію дакументы, якія пацвярджаюць занятасць, або звярнуўся з нагоды пошуку працы. Бацька Кулевіча нейкі час пражываў у тым самым доме, дзе пазней размясціўся офіс Hrodna.life. Пазней будынак адсялілі і рэканструявалі пад офісы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі