Першы візіт Лукашэнкі будзе не ў Расію, а ў В'етнам і Туркменістан

Першы візіт Лукашэнкі будзе не ў Расію, а ў В'етнам і Туркменістан

Аляксандр Лукашэнка ў аўторак накіруецца з афіцыйнымі візітамі ў В'етнам і Туркменістан. Яны працягнуцца 8-12 снежня. Як інфармуе БЕЛТА, праграмай візіту кіраўніка Беларусі запланаваныя перамовы з прэзідэнтам В'етнама Чыонг Тан Шангам, сустрэчы з прэм'ерам Нгуен Тан Зунгам, кіраўніком камуністычнай партыі Нгуен Фу Чонгам.

У Туркменістане Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Гурбангулы Бердымухамедавым. Чакаецца, што будзе падпісаны шэраг міжнародных дакументаў. Беларускі кіраўнік збіраецца наведаць Алімпійскі гарадок, сумесную беларуска-туркменскую выставу-кірмаш. Адзначаецца, што Аляксандр Лукашэнка паўдзельнічае ў міжнароднай канферэнцыі "Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця".

Адзначым, што Аляксандр Лукашэнка абяцаў здзейсніць першы афіцыйны візіт пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расію. Ён быў запланаваны на канец лістапада, аднак яго перанеслі. Тады якраз выбухнуў міжнародны скандал — Турцыя збіла расійскі ваенны самалёт. Лукашэнка ўпершыню пасля выбараў едзе не ў Маскву.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі