Першыя матчы 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі пройдуць 19 сакавіка

Першыя матчы 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі пройдуць 19 сакавіка

Дэпартамент па правядзенню спаборніцтваў Беларускай федэрацыі футбола ўдакладніў даты правядзення матчаў 1/4 фіналу Кубка Беларусі. 19 сакавіка БАТЭ (дзейны ўладальнік Кубка) прыме "Слуцк", у гэты ж дзень "Мінск" згуляе з салігорскім "Шахцёрам". 20 сакавіка мінскае "Дынама" сустрэнецца з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ", наваполацкі "Нафтан"  прыме бабруйскую "Белшыну". Матчы ў адказ пройдуць 6 красавіка.

Лёсаванне паўфіналаў прызначанае на 7 красавіка. Гэтыя матчы адбудуцца 20 красавіка і 4 траўня. Фінал Кубка Беларусі 2015/2016 гадоў пройдзе ў Брэсце 21 траўня. Нагадаем, уладальнік Кубка атрымлівае права прадстаўляць нашу краіну ў Лізе Еўропы. Калі ж ім стане хтосьці з прызёраў леташняга першынства краіны (БАТЭ, "Шахцёр" ці мінскае "Дынама"), гэтае права атрымае "Белшына", у якой было 4-е месца ў чэмпіянаце.

Першыя матчы 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі пройдуць 19 сакавіка
Фота: abff.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі