Песню Кэці Перы прызналі плагіятам
Вядомую песню Кэці Перы прызналі плагіятам. Амерыканскай спявачцы давядзецца заплаціць рэперу Маркусу Грэю каля 3 мільёнаў долараў. Рашэнне ў скандальнай справе прыняў Федэральны суд прысяжных, інфармуе usatoday.com.
Песня Кэці Перы "Dark Horse" прынесла ёй "Грэмі". Аднак суд прызнаў, што была скапіяваная песня "Joyful Noise" Грэя. Дарэчы, ён спадзяваўся атрымаць каля 20 мільёнаў долараў кампенсацыі.