Петыцыя на Change.org: каб у Мінск прыехаў лепшы дыджэй свету

Аматары трансу паглядаюць на “зваротны адлік” — 10 дзён засталося да таго моманту, калі нідэрландскі транс-дыджэй Armin van Buuren аб’явіць гарады, куды прыедзе са сваім новым сольным шоў Armin Only. Intense. За права прыняць у сябе лепшага дыджэя свету змагаецца шмат краін, у тым ліку і Беларусь. Дзеля гэтага беларускія прамоўтары едуць на перамовы ў Амстэрдам на глабальную сходку Amsterdam Dance Event, але прызнаюцца, што ў іх няма шанцаў без дапамогі фанатаў.
 
“Не паедзе DJ нумар адзін туды, дзе ёсць шмат грошай, але дзе яго музыка незапатрабаваная, — тлумачыць Еўрарадыё Яўген Адзінец з JetSounds, промагрупы, якая змагаецца за правядзенне Armin Only ў Мінску. — Падчас барацьбы за фэст A State of Trance ў Мінску, фанаты рабілі розныя флэшмобы, напрыклад, пускалі на Нацыянальнай бібліятэцы абрэвіятуру фэсту і здымалі на яго фоне натоўп фанатаў. Гэтае відэа разышлося па ўсім свеце”. 
 
Цяпер жа беларускія прыхільнікі трансу знаходзяць такі новы модны сродак, як данесці свае галасы да дыджэя. Яны ствараюць петыцыю на Change.org, якая будзе накіраваная ўласна Ван Бурэну. Подпісы збіраюць пад мэсаджамі: “Мы ждём ARMIN ONLY INTENSE в Минске!” і “Уровень электронных фестивалей в стране должен улучшаться”.
 
Петыцыя ўжо набрала больш за 1500 тысячы подпісаў, праўда, з 15 тысяч патрэбных.
Калі цуд усё ж здарыцца і Армін, які быў у Беларусі ўжо 3 разы, вырашыць прыехаць сюды зноў, Мінск убачыць яшчэ адзін глабальны рэйв.
 
“Armin Only — гэта сольнае шоў Арміна Ван Бурэна, якое ўяўляе сабой 7-гадзінны сэт, — рэкламуе Яўген Адзінец з JetSounds. — Але акрамя ігры за пультам, трэкі Аміна выконваюць розныя вакалісты на жыва, грае аркестр, лепшыя галандскія тэатральныя трупы прадстаўляюць свае шоў”.
 
Фота: change.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі