Пінскія памежнікі перахапілі беспілотнік каля ўкраінскай мяжы
Беларускія памежнікі перахапілі дрон / t.me/gpkgovby
8 лютага ў Столінскім раёне паблізу мяжы з Украінай пінскія памежнікі перахапілі дрон.
Як адзначае прэс-служба Памежнага камітэта, беспілотнік накіроўваўся з украінскага боку ў тыл беларускай тэрыторыі. Пінскія памежнікі спынілі яго з дапамогай радыёэлектроннага ружжа.
Паведамляецца, што на квадракоптары была ўбудаваная відэакамера. Змесціва карты памяці, па словах памежнікаў, пацвярджае, што дрон быў запушчаны з тэрыторыі Украіны. Памежнікі сцвярджаюць, што ён ужываўся для разведкі і здымкаў тэхнічных сродкаў аховы мяжы на тэрыторыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.