Пісьменнік Саша Філіпенка прадае свае прэміі на антываенным аўкцыёне

Саша Філіпенка і яго літаратурныя ўзнагароды
Саша Філіпенка і яго літаратурныя ўзнагароды

Пісьменнік Саша Філіпенка выставіў свае ўзнагароды на аўкцыён. Сабраныя грошы ён плануе накіраваць на антываенныя мэты.

Філіпенка атрымаў у Расіі пяць вялікіх літаратурных прэмій: "Ясная Паляна", "Руская Прэмія", прэміі часопісаў "Знамя", "Сноб" і "Сабака". "Усе гэтыя прызы я заўсёды расцэньваў як авансы, усімі гэтымі прэміямі даражыў, а таму сёння надзвычай рады і ганаруся, што магу выставіць статуэткі на дабрачынны аўкцыён, усе грошы ад якога пойдуць у дапамогу людзям, якія адкрыта выступаюць супраць вайны, піша ён у "Фэйсбуку". — Быць можа, кнігі не могуць спыніць праліццё крыві, але іх рэха часам можа некаму дапамагчы".

Сваю першую ўзнагароду — Дыплом беларускага ПЭН-цэнтра — пісьменнік пакуль што пакінуў у сябе. "Але калі вы раптам хочаце займець яе, а ўсе грошы перавесці ў дапамогу беларускім палітвязням — я саступлю", — дадае Філіпенка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі