Пісьменніка, які падтрымаў пратэсты ў Беларусі, знайшлі ў брацкай магіле ў Ізюме

Уладзімір Вакуленка / Facebook / Wakulenko.k.wolodimir
Уладзімір Вакуленка / Facebook / Wakulenko.k.wolodimir

У Ізюме на Харкаўшчыне падчас расійскай акупацыі загінуў украінскі пісьменнік Уладзімір Вакуленка. Яго цела знайшлі ў брацкай магіле, што пацвярджаюць вынікі ДНК-экспертызы, паведамляе "Суспільне".

Вакуленка знік у сакавіку 2022 года. Больш за паўгода бацькі шукалі яго, потым стала вядома, што ён выкрадзены.

Пасля вызвалення Ізюма ў горадзе знайшлі месца масавага пахавання. Паводле запісаў мясцовай рытуальнай службы, пад нумарам 319 там быў пахаваны Уладзімір Вакуленка. ДНК-экспертыза пацвердзіла гібель пісьменніка.

Уладзімір Вакуленка — дзіцячы пісьменнік, паэт і лаўрэат мноства літаратурных прэмій. У яго застаўся непаўналетні сын з інваліднасцю.

Беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч згадаў, як у 2020-м Вакуленка падтрымаў беларускія масавыя пратэсты:

"У 2020-м Валодзя быў адным з першых літаратараў, хто адгукнуўся на беларускія пратэсты і рэпрэсіі. Звярнуўся да паэтаў і перакладчыкаў — і падрыхтаваў анталогію беларускай паэзіі “Жыве Беларусь! За нашу і вашу свабоду!”. Светлая і вечная памяць…"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі