Плывец Аляксей Талай устанавіў рэкорд Паралімпіяды, але медаль не атрымаў

Плывец Аляксей Талай устанавіў рэкорд Паралімпіяды, але медаль не атрымаў

На Паралімпійскіх гульнях у Токіа беларускі плывец Аляксей Талай устанавіў рэкорд на дыстанцыі 50 м брасам у групе SB-1. Тым  не менш медаль ён не атрымаў, бо ў фінальным заплыве заняў толькі сёмае месца, перадае БЕЛТА.

Беларус абнавіў сусветнае дасягненне, якое трымалася з 1992 года. У папярэднім заплыве ён паказаў вынік 1 хвіліна 24,86 секунды. У фінале Талай праплыў дыстанцыю яшчэ хутчэй — за 1 хвіліну 23,16 секунды. Аднак медалі атрымалі сапернікі, якія выступаюць у класе SB-2.

Пакуль што сярод беларускіх паралімпійцаў пяць залатых медалёў выйграў плывец Ігар Бокій, срэбраны медаль атрымаў плывец Ягор Шчалканаў, а бронзу выйграла кідальніца кап'я Лізавета Пятрэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі