Ігар Бокій заваяваў залаты медаль на Паралімпіядзе
Ігар Бокій
Ігар Бокій заваяваў залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы. У чацвер у фінальным заплыве на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем у катэгорыі S13 (сярод атлетаў з парушэннямі зроку) ён паказаў вынік 54,13 секунды. "Хацеў праплыць па асабістым рэкордзе, але не атрымалася. Спадзяюся, далей буду выступаць больш упэўнена", — кажа плывец.
Для каманды РБ гэта першая заваяваная ўзнагарода на гэтых Паралімпійскіх гульнях.
30-гадовы Бокій — 17-разовы пераможца Паралімпіяды.
У пятніцу Ігар Бокій і Яўген Кавалёнак паўдзельнічаюць у спаборніцтвах у плаванні на дыстанцыі 100 метраў на спіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.