Побач з Лошыцкім паркам у Мінску пабудуюць новы мікрараён

Лошыцкі парк 

Лошыцкі парк  / minsknews.by

У Мінску побач з Лошыцкім паркам плануюць пабудаваць тры жылыя кварталы. Праект ужо распрацаваны, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".

Дамы, якія будуць прымыкаць да парку, будуць невысокімі — у 3-5 паверхаў. Далей — з боку 3-га транспартнага кальца — плануюць пабудаваць 7-8-павярховыя будынкі. У іх будуць убудавана-прыбудаваныя памяшканні для магазінаў і падземныя аўтастаянкі. Але будуць і гмахі. Як піша агенцтва, на скрыжаванні магістральных вуліц архітэктары вырашылі зрабіць "некалькі архітэктурных акцэнтаў вышынёй да 14 паверхаў". Пры гэтым архітэктары сцвярджаюць, што такая вышыня "не парушыць успрымання аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і ўпішацца ў ахоўныя зоны", таму што шамтпавярхоўкі максімальна аддалілі ад сядзібна-паркавага комплексу.

На тэрыторыі, дзе хочуць пабудаваць гэты мікрараён, зараз знаходзяцца прыватныя дамы. Іх яшчэ трэба знесці. Уласнікам дамоў, якія не захочуць з'яжджаць са звыклага месца, абяцаюць кватэры ў новым квартале. Усяго там плануюць пабудаваць каля 3130 кватэр для больш чым 8 тысяч чалавек.

Рядом с Лошицким парком в Минске построят новый микрорайон
Проект застройки / minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі