Побач з Мясніковічам і над Лукашэнкам: што за жанчыны сядзяць у прэзідыуме УНС

Госці Усебеларускага народнага сходу / калаж Еўрарадыё
Госці Усебеларускага народнага сходу / калаж Еўрарадыё

Многія звярнулі ўвагу на маладую дзяўчыну, якая сядзіць у прэзідыуме УНС за Лукашэнкам і побач з кіраўніком Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам. Еўрарадыё высветліла, хто яна, а таксама даведалася пра іншых запрошаных дам.

Рядом с Мясниковичем и над Лукашенко: что за женщины сидят в президиуме ВНС
Міхаіл Мясніковіч і Бажэна Ярэміч

Бландзінка каля Мясніковіча — 21-гадовая гарадзенка Бажэна Ярэміч. Вучыцца ў магістратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, выкладчыца-стажорка на юрыдычным факультэце. Аўтарка больш як 15 навуковых артыкулаў, актывістка, удзельніца розных конкурсаў, у тым ліку прыгажосці — "Супер Лэдзі — 2019", "Міс Беларусь — 2020". Неаднаразова прысутнічала на мерапрыемствах з удзелам Лукашэнкі, танцавала на Венскім выпускным балі з ягоным удзелам.

"Гэта ўнікальная магчымасць вынесці на абмеркаванне важныя праблемы грамадства, сканцэнтравацца на задачах, якія трэба будзе вырашыць для развіцця краіны, а значыць, і новых добрых зрухаў у жыцці кожнага беларуса. Я ўпершыню буду прымаць удзел у падобным мерапрыемстве. Разлічваю на прадукцыйную працу, якая стане пачаткам вялікага шляху", — вось як пракаментавала свой удзел ва УНС Ярэміч.

Наталля Байдо — настаўніца хіміі і біялогіі гімназіі №3 імя А. С. Пушкіна ў Віцебску, сяброўка Пастаяннай камісіі па навуцы, культуры і адукацыі Моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе. Выступае за падаўжэнне ўзросту моладзі да 35 гадоў і льготы на пабудову кватэр маладым людзям.

Рядом с Мясниковичем и над Лукашенко: что за женщины сидят в президиуме ВНС
Наталля Байдо / сацсеткі
Рядом с Мясниковичем и над Лукашенко: что за женщины сидят в президиуме ВНС
Наталля Байдо / сацсеткі

Юлія Арцюх "жонка афіцэра спецыяльных аперацый", разам з іншымі прыхільнікамі Лукашэнкі, а таксама спеваком Мікалаем Баскавым выступала на вялікім форуме жанчын у верасні. Праводзячы жонку на гэта мерапрыемства, муж папрасіў перадаць удзельнікам не баяцца.

Рядом с Мясниковичем и над Лукашенко: что за женщины сидят в президиуме ВНС
Юлія Арцюх / калаж Еўрарадыё

"Я касцьмі лягу, але БЧБ-сцяг ніколі не падымецца над нашай краінай, мы гэтага не дапусцім", — паабяцаў ён.

Пазней Юлія Арцюх з'яўлялася на тэлебачанні ў розных ролях: "шматдзетная маці", "удзельніца аўтапрабегу", "старшыня беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Будучыня без межаў", "вядучая СТБ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі