Мінск перакідае падраздзяленні да мяжы з Украінай

Устаноўка мінамёта на мяжы з Украінай

Устаноўка мінамёта на мяжы з Украінай / Скрыншот

Начальнік беларускага Генштаба Павел Муравейка заявіў, што Украіна размясціла спецназ на мяжы з Беларуссю. "Літаральна ў апошнія тыдні мы назіраем пакуль нічым не абгрунтаваную і пакуль незразумелую нам актыўнасць паблізу нашых граніц з боку Украіны. У населены пункт Оўруч, які на Жытомірскім напрамку, Ровенскім-Жытомірскім напрамку, прыбылі падраздзяленні спецыяльнага прызначэння 1-й прэзідэнцкай брыгады", — цытуюць яго расейскія СМІ.

Таксама Муравейка расказаў, што ў якасці меры ў адказ Беларусь "вымушаная перамяшчаць туды нашыя падраздзяленні", "нарошчваць асобныя напрамкі і рыхтавацца да прыкрыцця, а таксама рухаць часам артылерыю і быць здольнымі адрэагаваць".

"І не хацелася б, каб наша паўднёвая суседка павялася на нечыя ўказанні і паспрабавала праверыць беларусаў на зуб", — акрэсліў уяўнага ворага беларускі генерал.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі