У Барысаўскім і Слуцкім раёнах знікала электрычнасць
Наступствы стыхіі
У Барысаўскім і Слуцкім раёнах Мінскай вобласці знікала электрычнасць. У панядзелак бяды нарабіла непагадзь — навальніцы з моцным ветрам.
"Мінэнерга" паведамляе, што ў 15:38 аварыйна адключыліся дзве высакавольтныя лініі на Барысаўшчыне. У выніку без электрычнасці засталіся 10 населеных пунктаў і 4 фермы. Энергетыкі сцвярджаюць, што электразабеспячэнне ўжо адноўлена.
У 16:49 з-за непагадзі адключылася высакавольтная лінія ў Слуцкім раёне, што прывяло да парушэння працы трансфарматарных падстанцый у населеных пунктах Белічы, Чырвоная Слабада, Семежава. Аднаўленчыя работы там працягваюцца.
Падобная сітуацыя і ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, там ідуць аднаўленчыя працы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.