"Тры Наталлі" Лукашэнкі: што стаіць за вяртаннем былой фаварыткі — эфір

Анатоль Котаў

Анатоль Котаў / Еўрарадыё

Як тасуецца калода з чыноўнікамі, звычайна цікавасці не выклікае. Па-першае, там найчасцей адны і тыя ж даўно вядомыя асобы, па-другое, ад іх мала што залежыць, і самі з сябе яны нічога цікавага не ўяўляюць, бо самастойных рашэнняў практычна не прымаюць. Але часам здараюцца выключэнні, і кадравыя рашэнні на непрацяглы час звяртаюць на сябе ўвагу. Да прыкладу, рашэнне вярнуць амаль што з нябыту былую фаварытку Наталлю Пяткевіч на пазіцыю намесніцы кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі. У кампанію да Наталлі Эйсмант і Наталлі Качанавай. А там яшчэ і змена кіраўнікоў самой АП і МЗС…

Што стаіць за рашэннем вярнуць у абойму Наталлю Пяткевіч і ці здольная яна супрацоўнічаць з двума іншымі Наталлямі — Эйсмант і Качанавай? Якую ролю мусіць выконваць новапрызначаны кіраўнік АП і што стаіць за звальненнем Алейніка? Якія праблемы сёння найперш паўстаюць перад беларускай грамадзянскай супольнасцю і пры чым тут Каардынацыйная рада? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнік міжнароднага дэпартамента Фонду спартыўнай салідарнасці Анатоль Котаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі