Politico: у новым пакеце санкцый ЕС супраць Расіі ў цэнтры ўвагі будзе Беларусь
Аляксандр Лукашэнка ў чаканні новых санкцый / БЕЛТА
Еўрасаюз працуе над новым пакетам санкцый супраць Расіі ў сувязі з яе агрэсіяй ва Украіне. Як піша Politico, чакаецца, што на гэты раз у цэнтры ўвагі будзе Беларусь. Выданне спасылаецца на трох неназваных дыпламатаў ЕС.
Пакуль жа яснасці наконт новых санкцый няма. У Бруселі адзначаюць, што стаіць мэта пакараць "некаторыя суседнія краіны", праз якія санкцыйныя тавары трапляюць у РФ. Безумоўна, у ліку гэтых суседзяў ёсць і Беларусь. Яе могуць пакараць і як саюзніка Расіі за прадастаўленне расійскім войскам сваёй тэрыторыі для ўдараў па Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.