Полк Каліноўскага цалкам прыпыняе набор ва ўсе свае падраздзяленні
Група каліноўцаў на чале з камандзірам / t.me/belwarriors/
Полк Каліноўскага цалкам прыпыняе набор рэкрутаў ва ўсе свае падраздзяленні. Афіцыйнае паведамленне пра гэта з'явілася 5 верасня. З чым гэта звязана, пакуль невядома.
"Без каментарыяў", — так адказалі ў прэс-службе палка на пытанне Еўрарадыё пра прычыну такога рашэння.
Яшчэ напрыканцы жніўня Полк Каліноўскага аб'явіў набор у механізаванае падраздзяленне. І наўрад ці яны паспелі за некалькі дзён знайсці патрэбных спецыялістаў. Набіралі байцоў і ў батальёны "Волат" ды "Літвін", якія ваююць на фронце ва Украіне супраць расійскіх акупантаў.
Полк Каліноўскага — найбольшае падраздзяленне беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.