Полк Каліноўскага паўдзельнічае ва ўкраінскім контрнаступе
Байцы палка Каліноўскага / t.me/belwarriors/
Беларускі полк імя Каліноўскага паўдзельнічае ва ўкраінскім контрнаступе, паведамляе прэс-служба падраздзялення. У прыватнасці да яго рыхтуюць на адным з палігонаў каліноўцаў-навабранцаў. З імі працуюць інструктары, які маюць баявы досвед.
"Нашыя рэкруты разам з украінскімі вайскоўцамі праходзяць падрыхтоўку да контрнаступу, які вось-вось адбудзецца, — кажа афіцыйны спікер палка Крысціна "Чабор" — Калі непасрэдна гэта будзе, мы вас інфармаваць не можам. Але вядома адно, што Украіна вернецца да межаў 1991 года".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.