Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель двух байцоў
Байцы палка Каліноўскага, ілюстрацыйнае фота
Увечары 7 красавіка прэс-служба палка Каліноўскага паведаміла пра гібель двух байцоў, якія ваявалі ў батальёне "Волат".
Дэталі трагедыі не паведамляюцца з прычын бясьпекі. У прэс-службе зазначылі толькі, што байцы загінулі пры выкананні баявой задачы.
Ад пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну (24 лютага 2022-га) загінула ўжо больш за 30 беларускіх добраахвотнікаў, а з 2014 года — больш за 40.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.