Польшча гатовая самастойна ўвесці эмбарга на сельгаспрадукцыю з Беларусі

Беларусь у 2023 годзе паставіла малочныя прадукты ў 59 краін свету

 

Беларусь у 2023 годзе паставіла малочныя прадукты ў 59 краін свету

  / БЕЛТА

Польшча гатовая ўвесці эмбарга на пастаўкі сельгаспрадукцыі з Беларусі і Расіі ў аднабаковым парадку. Але пакуль чакае, што гэтае рашэнне будзе прынятае на ўзроўні Еўракамісіі. Пра гэта піша GazetaPrawna.pl са спасылкай на старшыню парламенцкага камітэта па сельскай гаспадарцы Міраслава Малішэўскага

Выданне нагадвае, што ў мінулую пятніцу ў Вільні ў фармаце Люблінскага трыкутніка адбылася сустрэча прадстаўнікоў парламенцкіх камітэтаў па сельскай гаспадарцы Літвы, Польшчы і Украіны. Прадстаўнікі трох краін узгаднілі агульную дэкларацыю — яны прапануюць забараніць экспарт і транзіт расійскіх і беларускіх прадуктаў харчавання.

"Мы выпрацавалі агульную пазіцыю і будзем патрабаваць ад Еўракамісіі рашучых дзеянняў па блакаванні прытоку прадукцыі з Расіі і Беларусі. Калі іншага выйсця няма, мы можам прыняць пастанову аб увядзенні польскага эмбарга", — сказаў выданню Малішэўскі. У сустрэчы ў Літве таксама бралі ўдзел прадстаўнікі профільных міністэрстваў. У Мінсельгасе Польшчы спадзяюцца, што Брусэль прыме адпаведнае рашэнне не пазней за чэрвень — да пачатку збору ўраджаю. Гэта дапамагло б скараціць лішкі пшаніцы і рапсу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі