Польшча пабудуе ўмацаванні на мяжы з Расіяй і Беларуссю
Польшча ўзмацняе бяспеку на мяжы з Расіяй і Беларуссю / twitter.com/mblaszczak
Польшча пачала прэвентыўнае ўзмацненне мер бяспекі на мяжы з Расіяй і Беларуссю. Пра гэта паведаміў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
"Гэта частка нашай стратэгіі абароны і стрымлівання. Першыя ўмацаванні ўжо будуюцца на мяжы з Калінінградскай вобласцю", — напісаў ён у Твітары. Да твіта міністр дадаў здымкі з мяжы, дзе бачна супрацьтанкавыя "вожыкі".
Rozpoczęliśmy prewencyjną rozbudowę zabezpieczeń na granicy z Rosją i Białorusią. To element naszej strategii obrony i odstraszania. Pierwsze umocnienia są już rozmieszczane na granicy z Obwodem Kaliningradzkim. pic.twitter.com/HODJlCgnvi
— Mariusz Błaszczak (@mblaszczak) February 23, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.