Польшча закрывае пункт пропуску "Баброўнікі" на мяжы з Беларуссю. Санкцыі?

"Баброўнікі" / pap.pl
"Баброўнікі" / pap.pl

Польшча прыпыніць дзейнасць пункта пропуску "Баброўнікі" на мяжы з Беларуссю (з беларускага боку ён мяжуе з пунктам "Бераставіца"). Такое рашэнне пачне дзейнічаць з 12:00 10 лютага. Яго тлумачаць "меркаваннямі нацыянальнай бяспекі". Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы не ўдакладняе, да якога тэрміну пункт пропуску не будзе дзейнічаць.

"Баброўнікі" — адзін з найбуйнейшых пунктаў пропуску на польска-беларускай мяжы. Гэта наўпроставая дарога на Беласток з Беларусі.

Такім чынам, з пятніцы будзе працаваць толькі адзін пункт пропуску на беларуска-польскай мяжы — "Тэрэспаль" ("Брэст").

Напярэдадні ў Гродне журналіст-палітвязень, актывіст польскай меншасці ў Беларусі Анджэй Пачобут быў асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У сейме Польшчы прапаноўвалі ўвесці санкцыі за пераслед палякаў у РБ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі