Польшча закрывае расійскае генконсульства ў Познані
Польшча закрывае генконсульства Расіі ў Познані
Дазвол на працу консульства адклікаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. У адпаведнасці з гэтым рашэннем персанал консульства "будзе лічыцца непажаданымі асобамі" ў краіне.
"Расія вядзе гібрыдную вайну. Яна дапускае спробы дыверсій на польскай тэрыторыі. Як міністр замежных спраў я абавязаны рашуча адрэагаваць. Першым крокам будзе закрыццё расійскага консульства ў Познані", — заявіў кіраўнік МЗС у X.
У МЗС дадалі, што нядаўна ва Уроцлаве, які ўваходзіць у раён працы консульства, адбылася "спроба дыверсіі, інспіраваная дзейнасцю замежнай выведкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.